Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Не згасаючая зорка – Чэслаў Немэн”

Дата: 16 февраля 2019 в 11:57, Обновлено 16 февраля 2019 в 12:30
450 просмотров

У дзень 80-годдзя знакамітага земляка, былога вучня нашай школы ,выдатнага музыканта Ч.Немэна( Выджыцкага) у школе адбылося свята “Не згасаючая зорка –Чэслаў Немэн”. Яго удзельнікамі сталі вучні школы, настаўнікі, бацькі. На свята былі запрошаны госці: Уладзімір Уладзіміравіч Сенюта - загадчык клуба-музея Ч.Немэна і былы выпускнік нашай школы Віктар Казіміравіч Мухляда - заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па міні-футболу. Зараз Віктар Казіміравіч – старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Паралельна ён займаецца інспектаваннем футбольных матчаў. Заехаць у родныя Кронькі не заўсёды атрымліваецца, але нягледзячы на гэта сення гэты дарагі госць завітаў у родную школу на свята. Якім жа было здзіўленне госця, калі ён пачуў свой верш пра Чэслава Немэна ў выкананні вучаніцы школы Жолік Віялеты. Не меншае здзіўленне ў прысутных вызвала выступленне Мухляды В.К, калі ён сам прачытаў свае вершы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.