Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 7 апреля 2015 в 19:11
1 042 просмотра

Раенныя этапы абласных конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Я – грамадзянін Беларусі“:
конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма Беларусь»;
краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»;
аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;
конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе»;
конкурс творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар»;
конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласных конкурсаў у рамках

рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў   рамках

рэспубліканскай  акцыі навучэнскай моладзі

”Я – грамадзянін Беларусі“

 

1.Агульныя палажэнні

1.1. Арганізатарамі правядзення конкурсаўАкцыі з’яўляюцца:

- дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шчучынскі раенны центр турызму і краязнаўству” – конкурс юных экскурсаводаў ”Мая радзіма - Беларусь“, краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“ (палажэнні аб правядзенні накіраваны раней);

установы адукацыі “ Шчучынскі раенны центр творчасці дзяцей і моладзі”, “ Астрынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” –  конкурс творчых работ “Наш падарунак Перамозе”, конкурс творчых праектаў “Мае землякі – мой гонар”,аграбіялагічны конкурс “ Юны натураліст”;

 

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шчучынскі цэнтр тэхнічнай творчасці” – конкурс відэафільмаў “Мая чароўная Беларусь”.

1.2. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца з сакавіка па лістапад 2015 года у 3 этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы (у аддзеле адукацыі,спорту і турызму райвыканкама);

трэці этап (адборачны) – абласны.

  2.2.Раённыя саветы па правядзенні Акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2015 гг.).

3.2. Конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь».

3.2.1. Конкурс праводзіцца з 18 сакавіка па 20 мая 2015 года.

3.2.2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Шчучынскі раенны цэнтр турызму і краязнаўства”.

3.2.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей     і моладзі.

3.2.4. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэннеда матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі свайго краю;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей краю;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння                     ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню;

сацыялізацыя навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

3.2.5. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы, якія  прадстаўляюць віртуальную экскурсію па Беларусі. Тэматыка экскурсіі выбіраецца адвольна. Гэта можа быць экскурсія, якая звязана:

з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны;

з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры;

з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця;

са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі;

з аб’ектамі страчанай спадчыны;

з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі;

з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём                    і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай;

з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д.

Тематыка экскурсіі, ахоп тэрыторыі для правядзення экскурсіі                        і колькасць аб’ектаў на маршруце не абмяжоўваецца.

3.2.6. Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць «партфель юнага экскурсавода», складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію адпаведна выбранай тэме. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць тэматычную экскурсію і раскрыць адвольна выбраную тэму. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурсе прадстаўляецца вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу (юным экскурсаводам), а таксама справаздачны матэрыял:

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

«партфель юнага экскурсавода» (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі, фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

канкрэтнасць і даходлівасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказу і расказу;

культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

валоданне аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

прытрымліванне хранаметражу.

3.2.7. На папярэднім туры абласнога этапа конкурсу разглядаецца тэкставы варыянт экскурсій, а на выніковым – прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

Пераможцы абласнога конкурсу прадстаўляюць свае конкурсныя работы падчас правядзення рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў Акцыі ў рамках рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

3.2.8. Конкурсныя матэрыялы ( не болей двух лепшых  работ пераможцаў  школьных этапаў конкурсу) прадстаўляюцца ў ДУА “ Шчучынскі раенны цэнтр турызму і краязнаўства”  да 30 красавіка 2015 года тэлефон 27665. Для атбору работ на абласны этап конкурсу фарміруецца журы,тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 8 мая 2015 года па адрасе: 230023, г.Гродна, зав.Тэлеграфны, 2, ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”. Тэлефон для даведак: (0152) 72-07-63, e-mail: ggoctikum@mail.ru.

3.3. Краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

3.3.1. Акцыя праводзіцца ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2013 г. № 11-01-07/39.

У 2015 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гомельскую вобласць (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую вобласць (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Адпаведна ўмовам конкурсу, удзельнікі наведваюць не менш  3-х з прапанаваных населеных пунктаў.

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, іх павінна быць таксама не менш 3-х.

Удзельнікам конкурсу, якія наведваюць населеныя пункты падчас паходаў (пешых, вела-, водных), рэкамендавана прыняць удзел у конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі на лепшы турысцкі спартыўны паход «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (дадзеная намінацыя прапануецца ў 2015 годзе).

3.3.2. Конкурсныя матэрыялы ( не болей двух лепшых  работ пераможцаў  школьных этапаў конкурсу) прадстаўляюцца ў ДУА “ Шчучынскі раенны цэнтр турызму і краязнаўства”  да 30  жніўня 2015 года, тэлефон 27665. Конкурсныя матэрыялы (па 2 лепшыя відэафільмы ад кожнага раёна – пераможцы раённых этапаў конкурсу), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 15 верасня  2015 года па адрасе: 230023, г.Гродна, зав.Тэлеграфны, 2, ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”. Тэлефон для даведак: (0152) 72-07-63, e-mail: ggoctikum@mail.ru.

3.4. Аграбiялагiчны конкурс «Юны натуралiст».

3.4.1. Тэрміны і парадак правядзення конкурсу.

Конкурс праводзіцца з 30 сакавіка па 8 верасня 2015 года ў два этапы:

першы этап (адборачны) – раённы з 30 сакавіка па 26 жніўня 2015 года;

другі этап – абласны з 27 жніўня па 8 верасня 2015 года.

3.4.2.Асноўнымi мэтамii задачамi конкурсу з’яўляюцца:

развіццё і папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку;

развіццё інтарэсу да эколага-біялагічнагай дзейнасці праз ўдзел  навучэнцаў у праектах;

прывіццё любові і павагі да прыроды роднага краю;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі працоўнай                       і праектнай дзейнасці;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў (раслінаводаў, заолагаў) праз стварэнне праектаў, справаздач, фотаздымкаў                                 і фотапрэзентацый эколага-біялагічнага накірунку;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры навучэнцаў                      як умовы выхавання сацыяльна актыўнай асобы;

абмен вопытам работы ўстаноў адукацыі і пашырэнне ведаў                          у эколага-біялагічным накірунку.

3.4.3.Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 11 – 16 гадоў.

3.4.4.Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды»,

«Падарожжа ў краіну зёлак»,

«Сад гурманаў»,

«Незвычайныя расліны»,

«Сады Перамогі».

«Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды». На конкурс дасылаюцца відэаролікі працягласцю 8-10 хвілін. На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара ці аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з указаннем вобласці, раёна; нумар кантактнага тэлефона (цалкам).

На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя для падрыхтоўкі відэароліка сродкі інфармацыі: назву камп’ютэрнай праграмы, з дапамогай якой зроблены відэаролік; інфармацыйныя рэсурсы; калі ў конкурснай працы прысутнічае музыкальные суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара, і г.д.

Конкурсныя відэаролікі дасылаюцца на электронным носьбіце.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэту, тэхнічная якасць, ідэя, стыль, рэжысура, гукавое суправаджэнне, інфармацыйна-эмацыянальная ўспрымальнасць.

«Падарожжа ў краіну зёлак». На конкурс прадстаўляюцца праекты аптэкарскіх агародаў, а таксама ўчасткаў лекавых раслін.

Праекты павінны ўключаць у сябе тэарэтычную частку і мультымедыйны прадукт (прэзентацыю) па аптэкарскім агародзе або ўчастку лекавых раслін.

Тэарэтычная частка:

тытульны ліст; уводзіны (не больш за 0,5 старонкі); мэту і задачы праекта; шляхі дасягнення мэты; аб’ект (прадмет) даследавання; апісанне, асартымент раслін, чарцяжы, схемы, умоўныя абазначэнні; вынікі праекта.

Тэкставы матэрыял прымаецца як дакумент (фармат А4, шрыфт TimesNewRoman, размер 14) з ілюстрацыямі, схемамі і чарцяжамі. Прэзентацыі ствараюцца ў праграме MS Power Point у фармаце pptx.

«Сад гурманаў» - дэкаратыўны агарод у рэгулярным стылі з выкарыстаннем традыцыйных агароднінных культур, малараспаўсюджаных, востраводарных і іншых.

На конкурс прадстаўляецца эколага-біялагічны праект па стварэнні на агародзе калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур ў выглядзе садзіка з гародніны, градкі-кветніка. Памер садзіка не менш за 10 м<sup>2</sup>.

Праект павінен змяшчаць наступную інфармацыю: уводзіны (мэта, задачы), план-схема з эксплікацыяй, асартымент выкарыстаных раслін. Графічная частка выконваецца ў колеры на фармаце А4. Абавязкова прыкладваюцца фотаздымкі паэтапнага выканання праекта, ад падрыхтоўкі да яго ўвасаблення і атрымання вынікаў у выглядзе ўраджаю. Справаздача павінна адлюстроўваць удзел вучняў у дадзенай рабоце.                Да справаздачы прыкладацца прэзентацыя праекта.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

эстэтычнасць выканання, агратэхніка вырошчвання раслін, эканамічны эфект, уменне творча і цікава прадставіць свой праект.

«Незвычайныя расліны». Прадугледжвае навукова-даследчы праект па вырошчванні травяністай (гародніннай ці кветкавай) расліны, якая штучна створана рукамі юнага даследчыка метадам прышчэпкі.

Пажадана дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.

Блізкародныя расліны, якія адносяцца да аднаго сямейства, магчыма прышчэпліваць адно на другое (для атрымання новай расліны, якая валодае асаблівасцямі папярэдніх форм).

У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць:

тытульны ліст; тэма і мэта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; дата і месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, ўлікі за ростам і развіццём раслін; вынікі з апісаннем атрыманых выяўленых новых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі. Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юнага даследчыка.

Да справаздачы прыкладацца прэзентацыя праекта.

«Сады Перамогі». Прадстаўляе праект, які ўключае фотаработу квітнеючага пладовага сада ўстановы адукацыі і творчае апісанне саду, якое змяшчае гісторыю стварэння саду, асартымент з указаннем сартоў, гаспадарчае выкарыстанне.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэта, мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі, тэхнічная якасць фотаздымка.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы фармату 42х60 см (А3), без паспарту, у драўлянай рамцы светлага колеру. Да фатаграфій дадаюцца электронныя версіі ў фармаце jpeg ці tiff.

На адваротным баку кожнага фотаздымка ўказваюцца: назва работы; назва аб’екта на здымку; дата здымка; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтара; назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).

Адным аўтарам прадстаўляецца не больш за дзве работы.

Работы, якія не адпавядаюць указаным патрабаванням,                                   у фотаконкурсе не ўдзельнічаюць.

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць публікавацца                         ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

        3.4.5. Намінацыі «Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды», «Падарожжа ў краіну зёлак», «Сад гурманаў», «Незвычайныя расліны» – калектыўныя (не болей 2 навучэнцаў), намінацыя «Сады Перамогі» – індывідуальная.

       3.4.6. Конкурсныя работы ў намінацыях «Падарожжа ў краіну зёлак», «Сад гурманаў», «Незвычайныя расліны» прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульны ліст з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы, інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

       3.4.7. Конкурсныя матэрыялы (не больш 3 лепшых работ у кожнай намінацыі)  да 10 жніўня 2015 года накіроўваюцца ў ДУА “Шчучынскі ЦТДзіМ” ( тэлефон 20589). Па выніках раеннага этапу ( журы раеннага этапу фарміруе ДУА “Шчучынскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, лепшыя работы прадстаўляе у аддзел адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама) і пратакол пасяджэння журы раённага этапа конкурсу дасылаюцца на абласны этап конкурсу да 27 жніўня 2015 года па адрасе: 230025, г.Гродна, вул.Антонава, 20. Тэлефон для даведак: (0152) 758197, е-mail: ekocentr 63@ mail.ru.

 

      3.4.8. Работы - пераможцы абласнога этапа конкурсу аўтарам не вяртаюцца, дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу.                            

3.5. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ                         «Наш падарунак Перамозе» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

3.5.1.  Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 14 верасня 2015 года.

3.5.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, павагі да гістарычнай спадчыны і адказнасці за яе захаванне   праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй народа, грамадзянскую адказнасць за свае ўчынкі і актыўную стваральную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне мясцовых помнікаў гісторыі, імёнаў славутых землякоў ‑ удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

далучэнне навучэнскай моладзі сродкамі публіцыстычнай дзейнасці да работы па добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурных аб’ектаў сваёй мясцовасці, мемарыяльных комплексаў; пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне, праз разуменне механізмаў глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.5.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.5.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататкі, рэпартажы, інш.), у якіх  распавядаецца пра канкрэтныя справы і ўчынкі падлеткаў, накіраваныя на  захаванне гістарычнай спадчыны; дзейнасць пошукава-даследчых  атрадаў, дзіцячых і маладзёжных арганізацый, краязнаўчых гурткоў; пра сапраўдны клопат, павагу і дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны; удзел у рабоце па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных                                 і сацыяльных аб’ектаў сваёй мясцовасці, па ўшанаванні подзвігаў і імёнаў славутых землякоў ‑ удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

3.5.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў, пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.5.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыяразглядаедасланыяматэрыялы для вызначэнняіхгоднасці да публікацыі.

Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці –                                у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты (сайце выдання ww.pvz.by)                                           і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыяпрафіналістаўразмяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходныўзрост» (на сайцевыдання).

На выніковым этапе рэспубліканскаежуры, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначаепераможцаў і прызёраў. 

3.5.7. Конкурсныяматэрыялыдасылаюцца да 14верасня 2015 года                            наадрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Тэлефон/факс: (8017) 2871959,e-mail: p_vozrast@tut.by.

Інформацыю аб удзеле ў  конкурсе неабходна даслаць у  ДУА “ Шчучынскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, ДУА “ Астрынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” да 15 верасня 2015г.

3.6. Конкурс творчых работ «Мае землякі – мой гонар» .

3.6.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2015 года.

3.6.2. Арганізатарам правядзення абласнога этапа конкурсу з’яўляюцца ДУА “ Шчучынскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, ДУА “ Астрынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

3.6.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

3.6.4. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

равіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне                              іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага                      і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай                     і мастацкай дзейнасці;

выкарыстанне сямейнага патэнцыялу навучэнцаў у даследаванні                       і прапагандзе творчасці знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

  1. 6.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» (калектыўная);

«Творцы сучаснай гісторыі» (індывідуальная).

У намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» на конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб жыццёвым, працоўным шляху, творчай дзейнасці славутага земляка-сучасніка, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме (мясцовасці, дзе нарадзіўся аўтар), аб гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка (пісьменнік, паэт, кампазітар, майстар народнай творчасці, дзеяч навукі, мастацтва, палітычны ці дзяржаўны дзеяч, перадавік сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.);

апісанне творчай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў земляка;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.;

матэрыялы, якія пацвярджаюць папулярызацыю імя і дзейнасці славутага земляка;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых                      у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка,                           яго дзейнасці і творчасці.

У намінацыі«Творцы сучаснай гісторыі»на конкурс прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка-сучасніка;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы                       і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін у фармаце avi, mpg, wmv.

3.6.6. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы; інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.6.7.  Конкурсныя работы накіроўваюцца ва ДУА “ Шчучынскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, ДУА “ Астрынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

да 10 снежня 2015 года

Работы пераможцаў і прызёраў конкурсу не вяртаюцца.

3.7. Конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».

3.7.1. Арганізатарам правядзення абласнога конкурсу відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь» з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шчучынскі раенны цэнтр тэхнічнай творчасці».

3.7.2. Удзел у конкурсе могуць прымаць навучэнцы ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 гадоў уключна.

3.7.3.Асноўнымі  мэтамі і  задачамі конкурсу з'яўляюцца:

  • фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі дзяцей і моладзі;
  • выхаванне дзяцей і моладзі, фарміраванне іх поглядаў, перакананняў, каштоўнасных арыентацый, матывацыі паводзін праз творчы працэс стварэння відэастужак;

- выяўленне    і    заахвочванне    таленавітых    дзяцей    і    падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцяў  для іх самарэалізацыі;

- падтрымкамаладзёжныхініцыятыў, накіраваных на сацыяльназначную
дзейнасць.

3.7.4.Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

- "Мая радзіма" (відэазамалёўка прагорад, вёску, дзежывуць аўтары, пра
мясцовыягістарычныяікультурныявыдатнасці - да 3 хвілін);

-  "Прыродаі я" (відэастужка, прысвечанаяэкалагічнымпраблемам у
рэгіёнеі ролімоладзі ў іхвырашэнні - да 3 хвілін);

  • “Гульнёвы фільм" (да 5 хвілін);
  • "Анімацыя" (да 2 хвілін);
  • "70 гадоў мiра" (відэапраекты, прысвечаныя 70-годдзю Перамогiў ВялiкайАйчыннайвайне – да 5 хвiлiн).

         Відэафільмы павiнны быць зроблены на тэрыторыi Беларусi.

         Работы будуцьразглядаццаваўзроставайкатэгорыiз 12 да 16 гадоў уключна.

3.7.5.Патрабаванні да конкурсных работ: конкурсныя работы павінны быць запісаны ў фармаце DVD, кожная на асобным дыску і суправаджацца заяўкай з указаннем прозвішча, імя аўтара, даты яго нараджэння, назвы фільма, яго кароткай анатацыі, намінацыі, хронаметражу, назвы калектыва, установы адукацыі, адраса і кантактнага тэлефона.

DVD-дыскі, якія маюць брак у малюнкуцігуку, да ўдзелуў конкурсе не дапускаюцца.

3.7.6. Работы на  конкурс дасылаюцца да 1верасня 2015 года па адрасе: ДУА “ Шчучынскі раенны цэнтр тэхнічнай творчасці” тэлефон 27666. Па выніках работы раеннага журы ( фарміруецца ДУА “ Шчучынскі раенны цэнтр тэхнічнай творчасці”) работы- пераможцы раеннага этапу накіроўваюцца па адрасе  230025  г.Гродна, вул. Сацыялістычная, 19, а/с 71  ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці». Тэлефоны для даведак: (0152) 96 91 27, 74 08 65.

 

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

4.2. Пераможцы і прызёры  раеннага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені  абласнога- дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.

4.3. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“ у лістападзе-снежні 2015 года.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.