Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы

Дата: 25 февраля 2022 в 15:36
135 просмотров

Тыдзень беларускай мовы праходзіў у Васілішкаўскай СШ з 21 па 25 лютага 2022 года пад дэвізам “Мова родная – мова народная”. Распачаўся ён правядзеннем флэшмоба –запрашэння “Размаўляй са мной па –беларуску”, мэтай якога было праінфармаваць школьнікаў і педагогаў  аб правядзенні Тыдня, пазнаёміць з планам правядзення, зацікавіць, ініцыяцыраваць школьнікаў да ўдзелу ў ім.

 У гэты ж дзень у кожным класе  прайшлі інфармацыйныя хвілінкі “Рускай мове дай разгрузку – гавары па – беларуску”, падчас якіх настаўнікі заклікалі вучняў   шанаваць родную мову, беларускую літаратуру, чытаць кнігі на роднай мове, ганарыцца і карыстацца беларускай мовай не толькі на ўроках, але і ў штодзённым жыцці, зберагаць мову, якую нашы продкі стваралі на працягу многіх стагоддзяў.
Для педагагічных работнікаў, бацькоў вучняў і дарослага насельніцтва з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў удзельнікаў па беларускай мове быў праведзены гродзенскі абласны дыктант.
Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на мерапрыемствах, арганізаваных амаль для вучняў кожнага класа. Напрацягу ўсяго тыдня былі праведзены  інтэлектуальныя гульні: «Брэйн-рынг», “Шчаслівы выпадак”, КвіЗ. Мэтай такіх мерапрыемстваў стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і узаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У гульнявой форме вучні паказалі веды раздзелаў мовазнаўства, значэнняў слоў. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве.

23 лютага на працягу вучэбнага дня вучнямі 10 класа . праводзіліся інтэрактыўныя перапынкі “Скарбонка роднай мовы”, у час якіх вучні і настаўнікі школы маглі папрактыкавацца ў майстэрстве перакладу, успомніць творы школьнай праграмы па літаратуры, а таксама паўдзельнічаць у цікавах гульнях і конкурсах.
Вучні V-VIII класаў прымалі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах Якуба Коласа і Янкі Купалы.
На працягу тыдня вучні яшчэ больш далучыліся да багаццяў роднай мовы і літаратуры , нацыянальнай культуры і мастацтва. Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю прымалі ўдзел у мерапрыемствах школьнага Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
ФОТААЛЬБОМ: ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.