-
- Волонтерский отряд "Доброе сердце"
- Здоровый образ жизни
- Классному руководителю
- Объединения по интересам
- Конкурсы
- Профилактика суицидального поведения обучающихся
- Правовое просвещение
- СКАЖЕМ НАРКОТИКАМ НЕТ!
- СОЦИАЛЬНЫЕ ГАРАНТИИ СЕМЬЯМ, ВОСПИТЫВАЮЩИМ ДЕТЕЙ-ИНВАЛИДОВ
- ДНЕВНИК ПУТЕШЕСТВЕННИКА
- Школьная символика
- Благотворительная новогодняя акция "Наши дети"
-
- Организация образовательного процесса
- Информация о группе продлённого дня
- Изменения в законодательстве
- Платные образовательные услуги
- О противодействии распространению наркотиков
- Семьям, воспитывающим детей-инвалидов
- Профилактика азартных игр у несовершеннолетних
- ВИРТУАЛЬНАЯ ШКОЛА "Успешное родительство"
- Модели школьной одежды к 2022/2023 учебному году
-
Тыдзень беларускай мовы
Тыдзень беларускай мовы праводзіцца у Васілішкаўскай СШ з 17 па 23 лютага 2021 года пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. Распачаўся ён правядзеннем флэшмоба –запрашэння “Размаўляй са мной па –беларуску”, мэтай якога было праінфармаваць школьнікаў і педагогаў аб правядзенні Тыдня, пазнаёміць з планам правядзення, зацікавіць, ініцыяцыраваць школьнікаў да ўдзелу ў ім. У гэты ж дзень у кожным класе прайшлі інфармацыйныя хвілінкі “Рускай мове дай разгрузку – гавары па – беларуску”, падчас якіх настаўнікі заклікалі дзяцей шанаваць родную мову, беларускую літаратуру, чытаць кнігі на роднай мове, ганарыцца і карыстацца беларускай мовай не толькі на ўроках, але і ў штодзённым жыцці, зберагаць мову, якую нашы продкі стваралі на працягу многіх стагоддзяў.
У абласным паэтычным чэленджы “Мова” прынялі ўдзел 5 вучняў школы. 18 лютага ў актавай зале быў арганізаваны прагляд відэафільма “20 фактаў пра Беларусь”. Вучні мелі магчымасць пашырыць свае веды пра Беларусь. У рэспубліканскім конкурсе “Буслік -2021” прынялі ўдзел 75 вучняў школы. З мэтай пашырэння ведаў вучняў па арфаграфіі беларускай мовы, развіцця іх пазнавальнай актыўнасці, эрудыцыі сярод вучняў 5 – 7 класаў праведзены конкурс эрудытаў “Арфаграфічны бой”. Настаўнікі пачатковых класаў правялі ў сваіх класных калектывах гульні – вітарыны “Народная казка – розуму падказка”, падчас якіх малодшыя школьнікі мелі магчымасць здзейсніць падарожжа па беларускіх народных казках. Дзеці дружна адгадвалі загадкі, вызначалі казачных герояў, па ўрыўках успаміналі назвы казак, складвалі пазлы.
Юбілеям народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа былі прысвечаны літаратурны дывертысмент “Чалавек вялікай душы і таленту". Жыва, цікава і захапляльна прайшоў конкурс чытальнікаў баек Кандрата Крапівы.
22 лютага старшакласнікі правялі інфармдайджэст “21 лютага — Дзень роднай мовы”. Падчас інфармацыйнага выпуску гучалі вершы пра беларускую мову, распавялі гісторыю ўзнікнення гэтага свята, адзначаліся самыя цёплыя, самыя смачныя і самыя мудрыя словы. У гэты ж дзень прайшоў адзіны дыктант на беларускай мове. Вучні чарговы раз пераканаліся, што наша родная мова надзвычай прыгожая і мілагучная. Тэмы дыктантаў былі рознастайныя. Беларускае слова па-свойму раскрыла дзецям свежасць летняга ранку, прыгажосць зімовага лесу, лёгкі подых вясны, пяшчоту матулінага слова. Кожнае слова хлопчыкі і дзяўчынкі старанна выводзілі, каб атрымаць добрую адзнаку. Вельмі прыемна, што ім гэта ўдалося.
Телефоны: 75-4-76, 78 -5 -31, 78-5-29, 71-1-42, режим работы
Email: vas@schuchin-edu.by